"Пан Тадэвуш" (па-польску: Pan Tadeusz) - найбуйнейшы твор Адама Міцкевіча, эпічная паэма, якая пісалася ў 1832-1834 у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі, і выдадзеная там жа ў 1834 годзе. Складаецца з 12 "кнігаў" (амаль 10 тысячаў радкоў) і напісаная сылябічным 13-складнікам - польскім александрыйскім вершам.
Поўная назва - "Пан Тадэуш альбо апошні заезд на Літве: Шляхоцкая гісторыя з 1811 і 1822 г. у дванаццаці быліцах вершам" (Pan Tadeusz, czyli Ostatni zajazd na Litwie. Historia szlachecka z roku 1811 i 1812 we dwunastu księgach wierszem). "Заезд" (польск. zajazd) - старажытны славянскі тэрмін, які азначае форму выкананьня прысуду ў маёнткавых справах. Заезд быў формай грамадзянскага правасудзьдзя, часам - нават афіцыйна прызнанага законным.